61-гадовая гамяльчанка загінула, збітая дызель-цягніком Церахоўка — Гомель у Гомельскім раёне.

Як паведаміў прэс-сакратар упраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі Аляксандр Марчанка, няшчасны выпадак адбыўся днём 8 лютага каля прыпыначнага пункта Лісічкі, калі пенсіянерка ішла з дачнага кааператыву на станцыю. Жанчына рухалася занадта блізка да пуцей, не рэагуючы на гукавыя сігналы, што падаваў машыніст, і ў выніку была збітая, магчыма, прыступкай вагона. Экстраннае тармажэнне дызель-цягніка не прадухіліла няшчаснага выпадку.

Дачніца паступіла ў бальніцу з дыягназам «спалучаная траўма, закрытая чэрапна-мазгавая траўма, удар галаўнога мозгу, закрытыя пераломы рэбраў, удар лёгкіх, рваная рана левага сцягна, траўматычны шок 3-4-й ступені, клінічная смерць». Праз паўтары гадзіны пасля здарэння жанчына памерла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?