7 лютага ў скарбонцы праваслаўнай царквы, размешчанай у краме «На балоце» ў Брэсце, знайшлі злітак у кілаграм золата.
Як высвятлілася пазней, трапіў ён туды паміж 9 і 10 гадзінамі раніцы, і камера відэаназірання зафіксавала прыкладна 30-летняга чалавека, які здзейсніў гэты ўчынак. Кажуць, што
незнаёмец нават суправадзіў аперацыю рэплікай «На купалы!».
Але з прычыны неверагоднасці ўчынку магазіншчыцы не адразу ўспрынялі шчодры жэст сур'ёзна.
Па факце рэдкага падарунка быў складзены акт, і кілаграмовы прэзент перадалі ў рукі прадстаўнікоў царквы.
На наступны дзень золата было прададзена Нацбанку за 462 мільёнаў рублёў (каля $55 000). Сума была адразу перакладзена на разліковы рахунак Спаса-Раства Хрыстовага храма.
Па словах айца Яўгена Ліхоты, большая частка сумы пойдзе на пакрыццё даўгоў будтрэсту №8.
На сёння прыход вінаваты будаўнікам 380 мільёнаў рублёў, і гэта ўжо палова таго доўга 760 мільёнаў рублёў, які «павіс» на царкве на момант спынення будаўнічых прац. Сыход будаўнічай тэхнікі з асвячонага ўзгорка ў раёне Вулька адбыўся прыкладна год таму. Разлічыўшыся з былым падрадчыкам, вернікі змогуць выдаткаваць рэшту каштоўнага падарунка на працяг будаўніцтва.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?