Яна расказала, якія парушэнні былі, паводле яе інфармацыі, дапушчаныя на яе ўчастку падчас выбараў у Дзярждуму.

Участковую выбарчую камісію, як яна сцвярджае, змушалі фальсіфікаваць вынікі парламенцкіх выбараў і папярэджвалі, што гэтаксама яна павінная будзе рабіць і на прэзідэнцкіх.

Па словах экс-кіраўніка выбаркама, 4 снежня пасля падліку галасоў высветлілася, што КПРФ з вялікім адрывам апярэдзіла на гэтым участку «Адзіную Расію». Тады ёй нібыта патэлефанавалі з адміністрацыі раёна і папрасілі «падкарэктаваць».
Калпакова адмовілася, патлумачыўшы гэта тым, што фальсіфікацыя — крымінальнае злачынства, а копіі пратаколаў, якія сведчаць аб перамозе КПРФ, ёсць у назіральнікаў.

На блізкіх выбарах, працягвае яна ў сваім відэазвароце да Пуціна, кіраўнікам камісій далі заданне забяспечыць Пуціну перамогу ў першым туры з вынікам 70%, устаноўчыя сходы ўжо прайшлі ў канцы студзеня, сцвярджае Калпакова.

Калпакова патлумачыла, што праз адмову фальсіфікаваць пратаколы яе не ўключылі ў склад УВК.

«З поўнай шчырасцю і адказнасцю заяўляю, што супрацоўнікі, або вашыя памочнікі, або памочнікі вашых памочнікаў працуюць вельмі брудна і тапорна, — звяртаецца яна да Пуціна. — Я мяркую, што вы не давалі ім задання не дапускаць сумленных, пісьменных і дасведчаных старшыняў да працы. Калі ёсць яшчэ магчымасць спыніць гэтую анархію, то, калі ласка, умяшацца і спыніце».

Некалькі дзён таму настаўніца з Санкт-Пецярбурга Таццяна Іванова, што таксама працавала ў УВК, расказала пра падобны эпізод ціску — настаўніцу адхілілі ад працы праз адмову фальсіфікаваць вынікі галасавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?