У Беларусі тарыфная стаўка першага разраду будзе павышацца ў гэтымгодзе. Аб гэтым паведаміў віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік.

Павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду будзе тады, калі для гэтага будуць адпаведныя рэсурсы - гэта залежыць ад работы рэальнага сектара эканомікі, падкрэсліў намеснік кіраўніка ўрада.

"Мы разумеем, што тарыфная стаўка першага разраду адыгрывае важную ролю ў бюджэтнай сферы, але для яе павышэння патрэбны неабходныя рэсурсы", - сказаў Анатоль Тозік.

Як паведамлялася, у Беларусі тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, што атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, з 1 студзеня 2012 года была павышана са Br151 тыс. да Br200 тыс., або на 32,5%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?