11 лютага ўваходзяць у жыццё папраўкі ў закон аб дзяржаўнай службе. У законе пералічваюцца абмежаванні, звязаныя з дзяржслужбай. У яго дададзеная забарона на атрыманьне ільгот і прэферэнцый ад замежных дзяржаў.

Гэтыя змены былі выкліканыя ўвядзеннем Варшавай “Карты паляка”, дакумента, які дае асобам польскага паходжання шматлікія ільготы падчас знаходжання ў Польшчы.

Невыкананне патрабаванняў закона будзе з'яўляцца падставай для вызвалення дзяржслужачага ад займанай пасады. У выпадку, калі дзяржслужачы на момант уваходу паправак у жыццё ўжо мае “Карту паляка”, то цягам месяца ён абавязаны перадаць яе ў аддзел кадраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?