Па словах відавочцаў, «Фальксваген-Пасат», які кіраваўся па вуліцы Тэльмана, выехаў на скрыжаванне на «чырвонае» і нават не прытармазіў. У гэты час на скрыжаванне з боку вуліцы Цыялкоўскага выехаў «БМВ», на які і наляцеў «Фальксваген».

Ад удару «БМВ» развярнула, а «Фальксваген» урэзаўся ў асвятляльную мачту.

У выніку ДТЗ пацярпеў кіроўца «Фальксвагена». Прыбылыя на месца здарэння медыкі «хуткай» аказалі яму першую дапамогу і адвезлі ў шпіталь. Абедзве машыны атрымалі значныя пашкоджанні.

Паводле папярэдніх звестак ДАІ, меркаваны віноўнік аварыі згубіў пільнасць і выехаў на забараняльны сігнал святлафора з-за размовы па мабільным тэлефоне. Акрамя таго, кіроўца «Фальксвагена», па словах дзяржаўтаінспектара, парушыў яшчэ адно правіла — не быў прышпілены рамянём бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?