Аляксандр Лукашэнка, кіруючыся пунктам 11 артыкула 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, вызваліў Ганну Сакалоўскую ад пасады суддзі Вярхоўнага суда ў сувязі з прызначэннем на іншую пасаду з наступным паведамленнем пра яе вызваленне Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу.
Адпаведны ўказ падпісаны 9 лютага, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі.