У рамках этапа Кубка свету па бяітлоне, што албываецца ў фінскім Кантыёлахці, сёння прайшоў жаночы спрынт на 7,5 км.

Перамогу святкавала немка Магдалена Нойнер (23 хвілін 7,4 секунды), якая прамахнулася адзін раз. Кэйсі Макарайнен з Фінляндыі фінішавала другой, прайграўшы пераможцы 12,3 секунды (таксама адзін промах). На трэцім месцы беларуска Дар'я Домрачава, якая адстала на +17, (2+0).

Гэта адзінаццаты подыум Дар'і ў сезоне (3-4-4) і 30-ы ў кар'еры (6-10-14).

У агульным заліку Дар'я Домрачава захоўвае другое месца, прайграючы толькі Магдалене Нойнер.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0