Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове праўлення Нацыянальнага банка Беларусі № 31 ад 31 студзеня 2012 года, тэкст якога апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

«Выпусціць у абарачэнне з 12 сакавіка 2012 банкноту Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь узору 2000 наміналам 200 000 рублёў», — сказана ў пастанове.

У Нацбанку растлумачылі, што, каб пазбегнуць падробак, інфармацыя, як будзе выглядаць купюра ў 200 тыс., трымаецца ў строгай таямніцы. Непасрэдна перад яе выпускам у абарачэнне Нацбанк правядзе шырокую прэзентацыю насельніцтву новай купюры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?