Навукоўцы высветлілі, навошта зебрам насамрэч патрэбная характэрная паласатая афарбоўка. Аказваецца,

чорна-белыя палосы менш за усё прыцягваюць слепакоў,
паведамляюць інфармагенцтвы.

Даведацца гэта дапамаглі тры звычайныя коні, аднаго з якіх афарбавала ў чорны колер, другога — у белы, а трэцяга — у чорна-белую палоску, характэрную для зебр. Пасля канёў пакрылі адмысловым клейкім рэчывам, а праз некаторы час паглядзелі, колькі слепакоў прыстала да кожнага каня. Аказалася, што менш за ўсё насякомых прыліплі да каня «пад зебру».

Зебры, насуперак распаўсюджанаму меркаванню, чорныя ў белую палоску, а не наадварот. Даследаванні зебр на эмбрыянальнай стадыі іх развіцця паказалі, што фонавы колер зародка — чорны, тады як белыя палосы з’яўляюцца ў яго крыху пазней.

Зрэшты, бываюць і выключэнні з правіл. Да прыкладу, у 2004 году ветэрынары выявілі ў Кеніі абсалютна белае дзіця зебры, у якога наогул не было ніякіх палос. Пры гэтым ён не пачуваўся непаўнавартасным і паводзіў сябе цалкам натуральна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?