Расійскі тэлеканал НТВ у праграме «Максімум» прысвячае сюжэт сувязям нарвежскага тэрарыста Андрэаса Брэйвіка другі тыдзень запар. У першай перадачы тэлевізіёншчыкі высвятлялі, навошта ён прыязджаў у Беларусь.

У эфіры з’явіўся адыёзны дзеяч Міхаіл Рашэтнікаў, старшыня так званай Беларускай партыі патрыётаў. Ён заявіў журналістам тэлеканала, што Брэйвік быў завербаваны супрацоўніцай беларускага КДБ. «Прыгожая, цікавая. Цэлы капітан беларускага КДБ», — так характарызуе агентку-вярбоўшчыцу Рашэтнікаў. Па яго словах, у беларускім КДБ Брэйвік праходзіць пад аператыўнай мянушкай Вікінг. Ніякіх доказаў сваім словам Рашэтнікаў не прыводзіць, спасылаючыся на крыніцы ў Камітэце.

А вось у перадачы, якую паказваюць 11 лютага, НТВ-шнікі абяцалі размову і з самой жанчынай, да якой прыязджаў Брэйвік.

Што ўбачаць гледачы?

Спачатку ў кадры з’яўляецца палкоўнік памежных войскаў Аляксандр Цішчанка, які называе словы Рэшэтнікава трызненнем. Высвятляецца, што

жанчыну, да якой прыязжаў Брэйвік, клічуць Надзея Вылягжаніна.

Журналіст НТВ ходзіць па дамах у раёне Уручча, дзе жыла Надзея, але ніхто не хоча з ім размаўляць. А вось суседка «баба Маня» ўзгадала загадкавага замежніка, які прыязжаў у гэты раён. Яна расказвае, што маці Надзеі працавала ў мясцовай школе.

Дырэктарка навучальнай установы кажа НТВшнікам, што да яе ўжо прыходзілі з пытаннямі кампетэнтныя органы.

Летам мінулага года, пасля вяртання дамоў, Надзея хутка з’ехала з краіны разам з мамай. Накіраваліся ў ЗША, у Паўночную Караліну. Там Надзея выйшла замуж за музыканта Браяна Хэлера.

НТВшнікі здолелі ўсё ж адшукаць яе, але размаўляць яна адмовілася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?