«Падпісаўшы прашэнне аб памілаванні, Саннікаў робіць адзіна правільны і магчымы ўчынак у той сітуацыі, у якой ён знаходзіцца. Пры ўсёй маёй павазе да Дзмітрыя Вуса ды іншых мужных людзей, якія пацярпелі ад пераследу за „выбары“-2010, яны не зведалі і адной дзясятай таго гвалту, фізічных і маральных здзекаў, якія зведаў Андрэй Алегавіч. У дадатак да ўсяго гэтага існуе рэальная пагроза жыццю і здароўю ягонай сям’і. У такіх абставінах любы мусіў бы ўсімі магчымымі сродкамі абараняць сваіх родных», — напісаў у лісце Зміцер Дашкевіч.

«Ліст кароткі. Магчыма, баяўся што ён не пройдзе цэнзуру і таму не расцягваў», — зазначыла нявеста Дашкевіча Наста Палажанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?