Мясцовыя журналісты падазраюць яе ў сувязях з мафіяй, абвінавачваюць у кепскім стаўленні да працоўных і несумленным выкананні работ. «Беларуская мафія» — так называецца адзін з артыкулаў, якія прысвяціла гэтай кампаніі венесуэльская газета «Эль Універсал».
Адна з здадзеных беларусамі ў Маракаі кватэр - без вады і электрычнасці.
Аўтар гэтай і яшчэ адной публікацый аб «Белзамежбудзе» Ёзэф Палішук выказвае меркаванне, што дзейнасць БЗБ у лацінаамерыканскай краіне стала адной з прычын арышту беларускага бізнэсмена Віктара Шаўцова, які ўзначальваў яе праўленне.
Каля чатырох гадоў таму Беларусь абяцала пабудаваць у Маракаі і Каракасе 17 500 кватэр, але гэтыя абяцанні не былі выкананыя,піша Палішук на старонках «Эль Універсал». Разам з тым, адзначае аўтар, аналагічныя праекты з расіянамі і іранцамі ішлі паспяхова.
Варта адзначыць, што ў Венесуэле беларусы будуюць не самі, а наймаюць венесуэльскіх падрадчыкаў, якімі кіруюць праз ваенных перакладчыкаў.Венесуэльцы працуюць у цяжкіх умовах, сутыкаючыся з небяспечнай працай, затрымкай заробкаў і звальненнямі. Нібыта 29 красавіка 2011 г. венесуэльскія рабочыя нават зладзілі страйк супраць несправядлівага стаўлення да іх з боку БЗБ.
Будаўніцтва суправаджалася дзейнасцю гэтак званай «арматурнай мафіі», якая займалася кантрабандай жалеза.Меў месца крадзеж будматэрыялаў, што, як мяркуюць у Венесуэле, рабіўся не без ведама кіраўніцтва кампаніі.
Газета пацікавілася ў прадстаўніка БЗБ Андрэя Атрашкевіча, ці звязаны арышт Віктара Шаўцова з сітуацыяй у Венесуэле. Атрашкевіч з гэтым меркаваннем не згодны, ён мяркуе, што бізнэсмена арыштавалі ў сувязі з яго дзейнасцю ў Іраку.
Венесуэльскі журналіст адправіўся ў Маракай, каб на месцы высветліць, як ідуць справы з беларускім будаўніцтвам.
Аказалася, што 29 снежня мінулага года ў горадзе былі здадзеныя пад ключ 720 кватэр (усяго каля 4% ад праектных 17 500), але з таго дня і да 3 студзеня 2012 года нават у іх не было электрычнасці і каналізацыі!Працы на здадзеных аб’ектах працягваліся і пасля таго, як у іх засяліліся першыя жыхары.
На фатаграфіях, апублікаваных «Эль Універсал», паказаныя неспрыяльныя жыллёвыя ўмовы ў кватэрах Маракая, ужо здадзеных беларусамі.
* * *
Віктар Шаўцоў быў знаёмы не толькі з прэзідэнтам Уга Чавесам, але і з нябожчыкамі Садамам Хусэйнам і Муамарам Кадафі. Сярод іншага, ён узначальваў Таварыства
Віктар Шаўцоў падазраецца ў асабліва буйным крадзяжы. Як паведамлялася раней, у дачыненні да
«Падставай для завядзення крымінальнай справы паслужыла інфармацыя аб яго дачыненні да крадзяжу грашовых сродкаў, якія знаходзіліся на рахунках аднаго з банкаў.Паводле папярэдняй ацэнкі следства, сума скрадзеных грашовых сродкаў перавышае 10 млн даляраў. У дачыненні да Шаўцова абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту і цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ", — распавядаў у эфіры канала "Беларусь 1" «намеснік начальніка
На
Лукашэнка падкрэсліў, што гэта шараговае эканамічнае злачынства, звязанае з вывадам грошай і правапарушэннем ў сувязі з будаўніцтвам аб’екта ў Венесуэле. «Гэта звычайная крымінальная справа, у нас такіх хапае. Нават ёсць крымінальныя справы больш сур’ёзныя», — адзначыў ён. Але дадаў: «Гэты спадар не ў першы раз трапляе ў поле зроку праваахоўных органаў».
Венесуэла — адзін з найважнейшых саюзнікаў Беларусі на сусветнай арэне, таму скандал з «Белзамежбудам» ляжыць не толькі ў эканамічнай, але і ў палітычнай плоскасці.