Прэзентацыя аўдыёдыску «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі» з казкамі ад Сяргея Вітушкі ды спевамі ад удзельнікаў праекту пройдзе 19 лютага (нядзеля) ў 14:00 у мінскай кнігарні «логвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37а).

Пра праект. Вядомыя выканаўцы, паэты і пісьменнікі, акторы, артысты і адзін дыпламат узялі ўдзел у сумесным праекце інтэрнэт-парталу Tuzin. FM ды Беларускага Радыё Рацыя «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі». Праект складаецца з 12 казак аўтарства Сяргея Вітушкі ў выкананні вядомых у Беларусі асобаў і прысьвячаецца ўсім тым, хто верыць у свае сілы, незалежна ад узросту й абставінаў.

Трэк-ліст праекту «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі»:

Алег Хаменка — Залатое яечка

Ганна Хітрык — Вадзіца жывая-мёртвая

Лявон Вольскі — Як Дзед-Мароз новае сьвята прыдумаў

Адам Глёбус — Казка на Дзень гораду

Зьміцер Вайцюшкевіч — Казачка на вербную нядзельку

Тамара Лісіцкая — Казачка на Дзень Сьвятога Валянціна

Андрэй Хадановіч — Вільнюсь

Алесь Камоцкі — Казачка пра Цмока Базылішка

Стэфан Эрыксан — На Купальле

Уладзімер Арлоў — Казка пра Герб

Зінаіда Бандарэнка — Казка пра Гімн

Сяргей Сокалаў-Воюш — Казка пра Сьцяг.

***

Сяргей Вітушка — пісьменьнік, гісторык, актор, журналіст, адзін зь лідэраў нефармальнага моладзевага руху ў 80-х гадах. Кіраваў суполкай «Талака», якая займалася аховай помнікаў гісторыі і архітэктуры, адраджэньнем народных сьвятаў, ладзіла экалягічныя акцыі і культурныя мерапрыемствы, змагалася за стварэньне беларускіх клясаў і школ. З 1991 году жыве ў Вільні, браў удзел у стварэньні беларускай гімназіі, дзе працаваў настаўнікам. Вымушаны быў спыніць актыўную дзейнасьць праз праблемы са здароўем. У 2011 годзе была выдадзена кніга казак яго аўтарства «Дзінь-дзілінь: Пара гуляць у казкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?