Паводле польскіх СМІ, а 13.00 польскія навукоўцы з цэнтра назірання за палётам атрымалі сігнал са спадарожніка PW-Sat, які пацвердзіў, што аб’ект паспяхова разгарнуў сваю антэну і пачаў працу на арбіце.

Памеры першага польскага спадарожніка вельмі малыя: 10×10×11,3 см. Галоўным заданнем PW-Sat з’яўляецца выпрабаванне новай сістэмы кантраляванага вываду спадарожніка з арбіты.

Праз месяц польскі спадарожнік мае разгарнуць адмысловую канструкцыю даўжынёю каля 1 метра, якая з’яўляецца ключавой для правядзення ўсяго эксперыменту. Прыблізна праз год спадарожнік будзе выведзены з арбіты ў атмасферу, у якой павінен быць цалкам знішчаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?