Увагу адной сям’і з Гродна прыцягнуў кіроўца Audi, які паводзіў сябе не зусім адэкватна. Аўто насіла з боку ў бок. Легкавік неаднаразова выносіла на паласу сустрэчнага руху. На праспектах Янкі Купалы і Кляцкова аўто двойчы трапіла ў аварыі. Але кіроўца ў абодвух выпадках пакідаў месца здарэння.
ДАІ затрымала кіроўцу, утрыманне алкаголю ў арганізме парушальніка склала 2,3 праміле. Па яго словах, ён у той дзень набыў аўто і тут жа адзначыў падзею. А потым сеў за руль.