Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за студзень 2012 года вырас на 3,6% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам і склаў 34,3 трлн. рублёў, паведамілі БелаПАН у прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Нагадаем, у 2012 годзе ВУП па плану павінен вырасці ў параўнанні з 2011-м на 5–5,5%.

Вытворчасць прамысловай прадукцыі за першы месяц года ўзрасла на 6,6% і склала 48,5 трлн. рублёў (гадавы прагноз росту — на 6–7%). Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме адгружанай прадукцыі склала 14,6%, што вышэй за гадавы прагнозны паказчык — 13,5–14,5%.

Аб’ём сельскагаспадарчай вытворчасці ў гаспадарках усіх катэгорый вырас на 6,3% (прагноз на год — рост на 4–5%), пры гэтым у сельгасарганізацыях вытворчасць павялічылася на 7,6%.

Інвестыцыі ў асноўны капітал знізіліся на 11,4%. Уведзена ў эксплуатацыю 376,9 тыс. кв. метраў жылля (у 2,1 разу больш за леташні паказчык).

Аб’ём перавозкі грузаў транспартам узрос на 0,7%, рознічны тавараабарот — на 3,4%.

Спажывецкія цэны выраслі ў студзені 2012 года на 1,9% да снежня 2011 года і на 109,7% да студзеня 2011-га. Цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі ў студзені гэтага года да снежня мінулага павысіліся на 2,4%, да студзеня 2011 года — на 149%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?