Здарэнні1111

Пажар на будаўнічай пляцоўцы Астравецкай АЭС

Cёння стала вядома, што 12 лютага, прыкладна, а 6-й раніцы на будаўнічай пляцоўцы Астравецкай АЭС адбыўся пажар.

Як паведамілі з месца будаўнікі, загарэлася бытавое памяшканне на ахоўнай тэрыторыі будаўнічай пляцоўкі. Паводле спецыялістаў, папярэдняй прычынай загарання магла стаць няспраўнасць электрасетак абагрэву.

Ёсць звесткі, што ў агні згарэла маёмасць рабочых, якія карысталіся бытоўкамі.
Папярэдне матэрыяльныя страты ад пажару ацэньваюцца прыблізна ў 10 мільёнаў рублёў. Дзеля высвятлення прычыны пажару створаная адмысловая камісія.

У аддзяленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях па Астравецкім раёне паведамілі, што абышлося без чалавечых ахвяраў.

Сёння Аляксандр Лукашэнка чарговым разам заявіў, што ўзвядзенне першай беларускай АЭС «ёсць скрайне важным праектам» як для Беларусі, так і для Расіі, якая амаль што цалкам крэдытуе будаўнічыя працы.

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку8

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп перадаў Пуціну ліст ад Меланіі пра ўкраінскіх дзяцей1

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку8

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць