Пра гэта гаворыцца ў «Лісце на Сойм КХП — БНФ», апублікаваным 12 лютага.

У лісце, у прыватнасці, гаворыцца:

«Гэта звычайная з’ява на судовых працэсах (таксама цяпер), калі абвінавачаны адмаўляецца ад паказанняў, дадзеных у час следства на той падставе, што вымушаны быў агаварыць самога сябе ў выніку катаванняў. Сітуацыя з лукашысцкімі закладнікамі ў турме такая самая.

Разумныя людзі даўно на гэта звярнулі ўвагу і раяць ім не гуляць ў напарстак з катам, напісаць яму, што ён хоча — ліст аб памілаванні. Усе ж ведаюць якім спосабам выбівалі ліст. Маральная цана такога ліста ніякая.

Тут цалкам рацыянальны падыход. Так можна рабіць без істотнай шкоды для сваёй асобы. Але ёсць яшчэ цана — палітычная — тая «д’ябальшчына», пра якую я пісаў вышэй.

Прашэнне не азначае хуткага і гарантаванага вызвалення. Кат будзе чакаць кан’юнктуры на рынку.
У гэты час падпісантам могуць ставіць новыя умовы, прымушаць, напрыклад, супрацоўнічаць з КГБ (хто яшчэ не супрацоўнічае), пераводзіць у Магілёўскую турму (дзеля страты здароўя) і г.д.
Парады вязням, якіх катуюць нялюдскімі ўмовамі, даваць не проста і нават рызыкоўна. Ім вядома больш. Кожны свае паводзіны выбірае сам.
(Галоўны крытэр — не зрабіць шкоды іншым).
Прыняць іхную пазіцыю самазахавання трэба з разуменнем, па-людску, без асуджэння. Невядома, як паводзілі б сябе мы, апынуўшыся на іх месцы.
Але адно зразумела. Антычалавечая, антынацыянальная ўлада ўзурпатара мусіць быць ліквідавана як найхутчэй. Вось першасная імператыўная задача беларусаў».

Чытаць увесь ліст Зянона Пазняка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?