Photo.bymedia.net

Photo.bymedia.net

Сёння дзень усіх закаханых. Дзень святога Валянціна ўстаноўлены ў гонар раннехрысціянскіх святых, што насілі гэтае імя, але паходзіць ад эратычных луперкалій.

Луперкаліі былі фестывалем эратызму ў гонар багоў кахання. Луперк — адна з мянушак бога Фаўна, бога мілавання і заступніка статкаў, дзень якога адзначаўся штогод 14 лютага.

Месца, дзе ваўчыца, па легендзе, выкарміла Ромула і Рэма (заснавальнікаў Рыма), лічылася ў рымлян сьвятым.

Штогод 15 лютага тут праводзіліся святы, званыя «Lupercalia» (па-лацінску lupo — «ваўчыца»), падчас якога ў ахвяру прыносіліся жывёлы. З іх скур вырабляліся бізуны. Пасля рытуальнай бяседы маладыя людзі бралі гэтыя бізуны і выходзілі ў горад лупцаваць жанчын.

Рэч у тым, што адзін з аракулаў аднойчы праракаваў, што сцябаць жанчын бізуном з ахвярнай скуры трэба, каб павялічыць нараджальнасць. Гэта сталася ў часе перыяду, калі па Рыме пракацілася хваля мёртванараджэнняў і выкідышаў. Так супала, што хваля мертванараджэнняў спынілася, і гэта патлумачылі пазітыўным эфектам лупцоўкі.

У часе Луперкалій голыя хлопцы з папругамі з казлінай скуры бегалі між жанчынамі і сцябалі іх. Жанчыны ахвотна падстаўлялі сябе пад удары, лічачы, што гэта дасць ім пладавітасць і лёгкія роды.
У гэтым бясчынстве ўдзельнічалі нават члены шляхетных сямействаў. Запісы кажуць, што нават Марк Антоній бегаў як Луперцый.

У канцы абраду жанчыны таксама раздзяваліся дагала.

Нічога дзіўнага, што гэтыя святы былі такімі папулярнымі, і, нават калі многія іншыя паганскія святы былі адмененыя з прыходам хрысціянства, гэтае яшчэ доўгі час адзначалася.

У 494 годзе н. э. папа Геласий I паспрабаваў забараніць Луперкаліі. Святу, якое прыйшло на замену Луперкаліям, быў прызначаны нябесны заступнік — святы Валянцін, якога ў 269 годзе н. э. рымскі імператар Клаўдзій II загадаў забіць за яго прапаведніцкую дзейнасць сярод моладзі. Ён быў пакараны 14 лютага.

У познім сярэднявеччы ў Францыі і Англіі жыццё св. Валянціна паступова пачало абрастаць легендамі, звязанымі з тайным шлюбам закаханых пар.

Паводле легенды, у тыя далёкія часы імператар убіў сабе ў галаву, што самотны мужчына — без сям’і, жонкі і абавязкаў, — лепш б’ецца за радзіму на полі бітвы, і забараніў мужчынам жаніцца. А святы Валянцін быў звычайным святаром, які спачуваў няшчасным закаханым і ўпотай ад усіх, пад покрывам ночы, асвячаў шлюбы закаханых.

Святара кінулі ў турму, асудзілі на смерць. У турме святы Валянцін пазнаёміўся з дачкой наглядчыка — Юліяй. Закаханы святар перад смерцю напісаў ёй прызнанне ў каханні — валянцінку. І хоць яго пакаранне адбылося 14 лютага 269 года нашай эры, ён застаўся ў памяці людзей.

Гэтая светлая духоўная легенда змяніла паганскае гульбішча.

Папа Геласій таксама перанёс дзень святкавання Луперкалій з 15 на 14 лютага (Дзень Валянціна).

Закаханых на свеце на меншае. Ад таго Дзень святога Валянціна ў ХХ стагоддзі стаў адным з самых папулярных святаў — хоць ён нідзе не стаў святам дзяржаўным.

* * *

Беларускамоўныя валянцінкі можна паслаць са старонкі Віртуальнага анёлка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?