Днямі ў Жлобіне былі затрыманыя дзве цыганкі, што «зараблялі» кішэннымі крадзяжамі.
У райаддзел звярнулася мясцовая жыхарка з заявай пра крадзёж кашалька (гаманца). Да гэтага ўжо было некалькі паведамленняў пра такія злачынствы. Але тады выйсці на след кішэннікаў не ўдалося. Гэтым разам з Гомеля ў дапамогу мясцовай міліцыі прыбылі аператыўнікі. Пацярпелая апісала меркаваную злачынцу. Асобы не запомніла.
Аднак адзначыла адну дэталь: ад злачынцы несла пахам перагару.Гэта адна з хітрасцяў — перагар, цыбулевы або часнычны пах. Каму спадабаецца, што ў перапоўненым аўтобусе на яго дыхаюць такой «свежасцю». Вядома, кожны ў такой сітуацыі пастараецца адвярнуцца ад гэтага суседа, што на руку зламысніку. Таму і твар можна не ўзгадаць. Неадкладна былі разасланыя арыенціроўкі меркаванай кішэнніцы.
— Ад аднаго супрацоўніка паступіў сігнал, што ён бачыў такую жанчыну на адным з прыпынкаў грамадскага транспарту. Але з ёю побач знаходзіцца і маладая дзяўчына, — распавядае супрацоўнік
Выкрадзеныя грошы вернутыя пацярпелай. У ходзе далейшых аператыўных мерапрыемстваў была ўстаноўлена дачыненне да яшчэ некалькіх такіх злачынстваў, зарэгістраваных у райцэнтры. Вядзецца следства.