Эканоміка11

Мясніковіч запатрабаваў палепшыць якасць падрыхтоўкі да пасяўной

Прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч запатрабаваў палепшыць якасць падрыхтоўкі да веснавых палявых работ у Беларусі. Аб гэтым ён заявіў сёння на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна.

Пакуль падрыхтоўка да пасяўной кампаніі ў краіне вядзецца недастаткова якасна, лічыць кіраўнік урада. Ён нагадаў, што аб’ёмы фінансавання сельгасработ, канкрэтныя заданні вызначаны ў пастанове Саўміна ад 17 снежня 2011 года нумар 1696. Мінсельгасхарчу і аблвыканкамам дадзены канкрэтныя інструменты для іх дасягнення, аднак імі ў дастатковай ступені не карыстаюцца. У сувязі з гэтым Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу на важнасць двух асноўных пытанняў для паспяховага правядзення пасяўной — своечасовае забеспячэнне неабходнага аб’ёму фінансавання і работа з кадрамі. Прэм’ер-міністр даручыў таксама праавансаваць дзяржзакупкі сельгаспрадукцыі ўраджаю гэтага года.

Асаблівую ўвагу прэм’ер-міністр звярнуў на перспектывы развіцця льногаліны ў Беларусі. Прынята рашэнне аб выдзяленні ў гэтым годзе на мадэрнізацыю льнозаводаў амаль Br450 млрд.
«Мы павінны паставіць дзве новыя лініі па доўгаму валакну і чатыры — па кароткаму», — нагадаў ён. Міхаіл Мясніковіч запатрабаваў забяспечыць работу па перапрацоўцы лёну на высокім узроўні на льнозаводах у Пружанах, Дуброўне, Шклове.

Кіраўнік урада таксама даручыў сфарміраваць спіс службовых асоб, адказных за выкананне заданняў па асноўных сельгаскультурах.

«Там павінна быць канкрэтна адлюстравана, на каго ўскладзена персанальная адказнасць па збожжу, рапсу і гэтак далей», — растлумачыў ён. Акрамя таго, кіраўнік урада даручыў Мінсельгасхарчу і аблвыканкамам павысіць патрабаванні да кадраў, ад якіх залежыць поспех пасяўной і сельгасработ у цэлым.

Міхаіл Мясніковіч звярнуўся да Камітэта дзяржкантролю з просьбай праверыць, як ідзе падрыхтоўка ў гаспадарках насення да веснавой сяўбы, перш за ўсё бульбы.
«У мінулым годзе мы шукалі насенне бульбы для Віцебскай вобласці і так і не знайшлі пад поўную патрэбнасць», — канстатаваў ён. Прэм’ер-міністр таксама прапанаваў павысіць адказнасць райвыканкамаў і гаспадарак за атрыманне якасных бульбы, садавіны і агародніны. Гэтым сельгаскультурам удзяляецца звычайна менш увагі ў параўнанні са збожжам, кукурузай, рапсам. «Калі замацаваць названыя функцыі за гаспадаркамі і сельсаветамі, будзем мець якасную бульбу, агародніну і садавіну», — упэўнены кіраўнік урада.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

Трамп сустрэў Пуціна ў аэрапорце9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць