Пытанне аб павышэнні тарыфаў на цяпло разгледзяць у Беларусі пасля заканчэння ацяпляльнага сезона. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін.

«Павышэнне тарыфаў на цеплазабеспячэнне, якое з’яўляецца адной з найбольш затратных жыллёва-камунальных паслуг, будзе разглядацца пасля заканчэння ацяпляльнага сезона», — сказаў віцэ-прэм’ер.

Што датычыцца ўводу ў краіне дыферэнцаванай аплаты за электраэнергію для насельніцтва, Анатоль Калінін адзначыў, што пытанне абмяркоўваецца, канчатковага рашэння пакуль не прынята. «Мы не знайшлі адзіна правільнага рашэння, як увесці дыферэнцаваную плату на перыяд да таго, як мы выйдзем з перакрыжаванага субсідзіравання», — удакладніў ён.

Гаворачы аб кошце паслуг гарадскога грамадскага транспарту, намеснік прэм’ер-міністра паведаміў, што павышэнне тарыфаў на гэты від паслуг на зімовы перыяд не абмяркоўваецца. «У вясенні перыяд мы вернемся да гэтага пытання, росту, але нязначнага», — падкрэсліў Анатоль Калінін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?