Архітэктурна-будаўнічая кампанія Юліі Скарынінай апублікавала рэндары інтэр’ераў будынку Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы. Епархія ўвогуле — гэта рэзідэнцыя мітрапаліта.

«Афіцыйная рэлігія нашага архітэктурнага бюро — хрысціянства, а канфесія — праваслаўе. Таму праектаваць Мінскую епархію было для нас вельмі ганарова», — адзначаецца на сайце. Але інтэр’еры даволі банальныя: вельмі падобна выглядаюць, напрыклад, залы мінскага гатэля «Краўн-плаза». Калі б не сціплыя абразы на сценах, і не падумаў бы, што гэта царкоўны дом.

Інтэрнаўтаў жа найбольш зачапіла пышнасць будынка. «У такіх апартаментах толькі пра Бога і думаць», — напісаў на нашым сайце чытач Чылімка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0