Сёння ў Страсбургу адбылася сустрэча прэзідэнта Еўрапарламента Марціна Шульца і еўракамісара па пытаннях пашырэння і палітыкі дабрасуседства Штэфана Фюле.

Яны абмяркоўвалі сітуацыю ў Беларусі. Па выніках сустрэчы Марцін Шульц зрабіў заяву.

Ён выказвае сваё узрушэнне пагаршэннем сітуацыі ў Беларусі ў галіне правоў чалавека і палітычных свабодаў. Кіраўнік Еўрапарламента заклікае вызваліць Сяргея Каваленку, які галадае за кратамі. Беларускія ўлады будуць мець акрываўленыя рукі, калі ён памрэ, адзначае Марцін Шульц. Таксама ён заклікаў афіцыйны Мінск вызваліць іншых палітвязняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?