Такія чуткі цыркулююць у каляакадэмічных колах. Гавораць, што да 1 сакавіка ён будзе ператвораны ў Гуманітарны цэнтар, у які будуць злучаныя гуманітарныя акадэмічныя інстытуты.

У выніку маюць захавацца толькі цэнтры вывучэньня гісторыі Беларусі і археалёгіі. Робіцца гэта з мэтаю ашчаджэньня сродкаў.

Гаворкі пра пераўтварэньне Інстытуту гісторыі на мінулым тыдні віравалі сярод супрацоўнікаў інстытуту. Дырэктар інстытуту Аляксандар Каваленя адказаў на гэта коратка: «Ніякай афіцыйнай інфармацыі пра гэта на сёньня няма».

Варта адзначыць, што пра пераўтварэньні ў Інстытуце гісторыі гавораць ужо ня першы год. Але пачакаем да 1 сакавіка.

Пры канцы 1980-х - пачатку 1990-х Інстытут гісторыі ішоў у авангардзе нацыянальнага адраджэньня, гісторыкі адкрывалі "белыя плямы" нашай мінуўшчыны, зь беларускіх пазыцый пісалі гісторыю. У пачатку ХХІ ст. ад былой вольніцы застаюцца толькі ўспаміны, а супрацоўнікі пачынаюць баяцца ўласнага ценю. Улетку 2005 г. з Інстытуту за прагулы звольнілі Генадзя Сагановіча. Страцілі працу і яшчэ шэраг вядомых спэцыялістаў.

На здымку: Аляксандар Каваленя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?