Меркаванні7878

Пазняк: Прашэнне Лукашэнку — як ліст д'яблу

«У якія яшчэ мазгі могуць прыйсці такія паводзіны — кінуць людзей у камеру і катаваць — «пішы мне прашэнне, каб я цябе вызваліў!».

«Некаторыя палітвязьні не вытрымалі ціску і напісалі прашэнне аб памілаванні, і ў беларускім грамадстве ідзе дыскусія, ці гэта было слушнае рашэнне?

Якой меркай людзі на свабодзе могуць ацэньваць гэтае рашэнне?
Якое Ваша стаўленне, і які будзе лёс палітвязняў?» — запыталася ў нацыянальнага лідара радыё «Свабода».

Зянон Пазняк адказаў так.

«Тут ёсць два аспекты. Адзін — палітычны аспект, гэта вельмі цяжкі аспект, бо ён поўны абсурду.
Чалавека кінулі ў турму, з яго здзекуюцца і катуюць, каб ён напісаў прашэнне аб вызваленні. Поўны абсурд! Але гэта абсурд мае пад сабой шызафрэнічную логіку.
Ідзе барацьба за душу чалавека, каб потым самаісна распараджацца ягонай душой.
Калі чалавек падпіша такое прашэнне, значыцца, кат мае пэўнае алібі — ён, як кажуць, свабодна можа прадаваць гэты тавар, у залежнасці ад кан’юнктуры.
У якія яшчэ мазгі могуць прыйсці такія паводзіны — кінуць людзей у камеру і пачынаць іх катаваць — «пішы мне прашэнне, каб я цябе вызваліў!».
Дык вось, у гэтым сэнсе, у палітычным, трэба разумець, што
падпісанне такога прашэння — гэта тое самае, што падпісаць ліст д’яблу.
Гэта трэба разумець, якія з гэтага будуць вынікі і высновы.

Другі аспект вельмі істотны
. Што людзей, якіх катуюць у турме, каб яны пісалі прашэнне і гэтак далей, — гэты абсурд датычыцца толькі іх. Яны не павінны, як кажуць, гуляць у напарстак з катам.

«Трэба табе прашэнне — калі ласка, бяры сваё прашэнне!».
Бо ўсе бачаць, якім чынам выбіваюць гэтыя прашэнні. Яны не маюць ніякай віны тут.
Каб ад іх патрабавалі «закласці» таварыша, нейкага выдаць, нейкага агаварыць — гэта іншая справа, тады трэба, як кажуць, стаяць моцна.
Тут зусім іншае, тут цябе прымушаюць гуляць у напарстак.
Не трэба з катам гуляць у напарстак.
І таму, тое, што гэтыя людзі гэта напісалі, калі ён выбіваў іхняе прашэнне — гэта якраз абсалютна рацыянальны і разумны ход.
Іх ніхто іх за гэта не асудзіць.
Яны нікога не прадалі, нікога не выдалі, нікому дрэнна не зрабілі, акрамя як сабе. Ды і сабе
ў дадзеным выпадку нічога дрэннага яны не зрабілі, акрамя таго, што вось падпісалі гэты ліст д’яблу.
Таму што гэтым справа не скончыцца, ён будзе гандлявацца, будзе гэта выкарыстоўваць, працягнецца далейшы ціск. Гэта трэба заўсёды памятаць. І грамадскасць, якая назірае за гэтым, павінна разумець такія рэчы.

Ведаеце што,

я ўпершыню з такім спаткаўся, каб як кот з мышкам кат гуляў з людзьмі.
Укінуць у камеру, катаваць — «пішы мне прашэнне!». Вось якая логіка гэтага абсурду і маразму.
Трэба з гэтым разабрацца і грамадству, і, я думаю, самі вязні з гэтым разбяруцца.
Гэта не выключае, безумоўна, вельмі небяспечнай сітуацыі для іх у сувязі з гэтым падпісаннем, але ў маральным сэнсе гэта абсалютна прымальна, пісаць такія цыдулкі, каб не гуляць з ім у брудныя гульні.

Каментары78

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Усе навіны →
Усе навіны

У Рэчыцы гарэў прыватны сектар1

Макс Корж выступіць на стадыёне ў Варшаве. Некалькі вуліц перакрыюць і зменяць рух транспарту 9 жніўня9

Генплан Мінска будуць змяняць. Гараджане могуць агучыць прапановы7

Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды пятай гадавіны пратэстаў24

У Мінску ўзброеныя сілавікі затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка1

«Байсол» выставіць на аўкцыён лімітаваную серыю гадзіннікаў6

ChatGPT прадставіў новую мадэль GPT-5. Вось што ў ёй новага і што абяцаюць распрацоўшчыкі2

Памятаеце фота з мускулістым беларусам, які ў 2020-м ішоў у счэпцы з амапаўцам? Цяпер ён здымаецца ў кіно ў Англіі2

Ізраільскія ўлады ўхвалілі план Нетаньяху па акупацыі горада Газа16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць