Падчас ускладання кветак з нагоды гадавіны вываду войскаў з Афганістана ветэраны-афганцы па камандзе «вакол» павярнуліся да прэзідэнта Віктару Януковіча спіной.

Адбылася гэта ў Кіеве каля помніка воінам-афганцам, паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на намесніка старшыні праўлення Усеўкраінскай грамадскай арганізацыі «Ніхто акрамя нас» Уладзімір Сярдзюк.

Ён растлумачыў, што афганцы такім чынам выказалі сваё стаўленне да сістэмы, якая пазбаўляе іх ільгот.

Паводле яго слоў, з года ў год яны прыходзяць ускласці кветкі да помніка загінулым на вайне. Аднак на гэты раз міліцыя не падпусціла афганцаў да пастамента, паведаміўшы, што іх «няма ў спісе».

Ветэранаў абурыла тое, што ім давялося чакаць каля двух гадзін, пакуль кветкі ўскладуць акурат тыя, хто пазбаўляе іх льгот. У акцыі ўзялі ўдзел некалькі соцень ветэранаў у форме і ў цывільным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?