Спорт33

Сувенірная крама футбольнай федэрацыі будзе каштаваць $1,5 мільёна

Хто, згодна з праграмай развіцця футбола на 2011-2015 гады, патраціць $1 мільён на штучныя палі, якія каштуюць $350 тысяч?

Сама праграма была анансаваная яшчэ ў пачатку года, але падрабязны каштарыс тады не быў агучаны. Грамадская ўвага скіравалася на пастаўленыя мэты. Нагадаем, што

беларускіх футбалістаў абавязалі прабіцца на чэмпіянат свету-2014
(апярэдзіўшы Францыю ці Іспанію), а таксама заняць адно з двух першых месцаў у адборачным турніры да чэмпіянату Еўропы-2016. Аднак, апроч абяцаных перамог, варта пагаварыць і пра кошт іх дасягнення. У канкрэтных лічбах.

Выкананне праграмы цалкам каштуе 1,4 трыльёна рублёў. Калі перавесці гэтую суму ў больш трывалую валюту, выходзіць $167 мільёнаў.
Па рэспубліканскім бюджэце праграма ўдарыць слаба — адтуль выдзеліцца менш за 1% ад агульнага фінансавання. 45% выдаткаў ляжа на мясцовыя бюджэты, а 54% — на любімыя чыноўнікамі «іншыя крыніцы». У большасці выпадкаў пад імі разумеюцца ўласныя сродкі спартыўных арганізацый.

Такім чынам, якая інфраструктура з’явіцца для развіцця футбола ў краіне? І — галоўнае —

колькі гэта будзе каштаваць?

Пік рэканструкцый на Гродзеншчыне

Новых стадыёнаў збудуюць шэсць. Яны паўстануць у Барысаве, Івацэвічах, Маладзечне, Мінску і Ціхінічах. Галоўнае пытанне — чаму менавіта Ціхінічы? Гэта аграгарадок за 20 км ад Рагачова, які, праўда, з’яўляецца цэнтрам мясцовага калгаса. У ім ужо пабудавалі гасцініцу (праўда, якаснай дарогі да Ціхінічаў дагэтуль няма), да канца 2011 года мусіла запрацаваць і футбольнае поле з штучным пакрыццём за $200 тысяч. Дарэчы,

пікантнасці праграме дадае той факт, што яна, хоць і прынятая 29 снежня 2011 года, абавязала здаць шэраг аб’ектаў да 31 снежня 2011 года.

У Мінску ж пабудуюць да 2014 года спартыўна-аздараўляльны комплекс «Сквіч» за $50 мільёнаў. Грошы дадуць інвестары. У комплексе будзе стадыён на 6 000 чалавек, футбольны манеж і два полі з штучным пакрыццём. Таксама ў сталіцы за два бліжэйшыя гады створаць тэхнічны цэнтр падрыхтоўкі нацыянальных зборных за $5 мільёнаў. Сродкі выдзяляе футбольная федэрацыя.

Што да рэканструкцыі, дык такі лёс напаткае 22 стадыёны па ўсёй краіне, прычым раўнамернасці не бачна зусім. Напрыклад,

на Брэстчыне адрамантуюць толькі адзін стадыён, а на Гродзеншчыне ажно восем —
у Астраўцы, Воранаве, Дзятлаве, Зэльве, Іўі, Мастах, Навагрудку і Шчучыне. Кожная з рэканструкцый будзе каштаваць мясцовым бюджэтам каля $35–40 тысяч.

Футбольныя манежы, падобныя на той, што ёсць у Мінску, мяркуецца пабудаваць ва ўсіх абласцях, апроч Гомельскай. І зноў звяртае на сябе ўвагу каштарыс.

Манеж з трыбунамі на 3500 чалавек у Магілёве хочуць пабудаваць за $6 мільёнаў, а збудаванне такога кшталту ў Гродна, нават з меншымі трыбунамі, абыдзецца ў $18 мільёнаў.

Пляжная Беларусь

Асаблівая ўвага нададзеная развіццю футбольных сурагатаў — пляжнага футбола і міні-футбола. Улады спадзяюцца, што беларускія зборныя ў гэтых не надта распаўсюджаных у свеце відах спорту змогуць вырвацца ў лідары.

Зрэшты, разраўняць пляцоўку на пляжы і паставіць вароты каштуе не надта дорага, але колькі менавіта — ніхто не ведае. Брэсцкія ўлады ацанілі такую працу ў $1200 і плануюць выканаць яе ў Брэсце, Івацэвічах, Кобрыне і Пружанах. А вось

Магілёўскі аблвыканкам збіраецца на абсталяванне такіх самых палёў у Магілёве, Кіраўску і Горках патраціць па $3600!

Узнікае ўражанне, што праграма рыхтавалася похапкам, бо агульнага падыходу да яе складання не было. Напрыклад, асобнымі пунктамі ідуць будаўніцтва футбольных палёў і будаўніцтва пляцовак (і першыя, і другія — з штучным пакрыццём). У выніку гомельскія і магілёўскія ўлады ўсе свае аб’екты назвалі «палямі», а віцебскія і мінскія — «пляцоўкамі».

Але за такой блытанінай хаваюцца і патэнцыйныя фінансавыя махінацыі. Будаўніцтва дзесяці пляцовак у розных населеных пунктах, а таксама некалькі пляцовак у Мінску каштуюць $350 тысяч. А ў пункце «вынік» праграма просіць больш за $1 мільён!
Розніца ўскладаецца на «ўласныя сродкі».

Мільённыя сувеніры

Астатняя частка праграмы прысвечаная арганізацыі спаборніцтваў, курсаў павышэння кваліфікацыі і мерапрыемстваў па папулярызацыі футбола. На большасць з іх фінансавая справаздача не прадастаўляецца. Асаблівую цікавасць выклікае стварэнне платнага футбольнага тэлеканала. Задача ўскладзеная на Беларускую федэрацыю футбола.

Нарэшце, гэтая ж арганізацыя дасць усім беларусам урокі «ашчаджэння», калі, як прадугледжана праграмай,

выкладзе $1,5 мільёна (!) на стварэнне «крамы сувенірнай прадукцыі».
Грошы на гэтую задачу будуць раўнамерна выдаткоўвацца на працягу ўсіх наступных гадоў.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка: Круглы стол з Лукашэнкам немагчымы26

У Літве знайшлі беспілотнік, што заляцеў з Беларусі. Вось як ён выглядае2

Пошукава-выратавальныя работы ў Кіеве завершаны: загінуў 31 чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

«Самае старое» дзіця ў свеце нарадзілася з эмбрыёна, які быў замарожаны 30 гадоў таму3

Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі ўкраінскае грамадзянства, а колькі іх выдварылі з краіны5

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы76

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць