«Беларусь — гэта вельмі асаблівая тэрыторыя, наша тэрыторыя», — сказаў новы пасол Ізраіля ў Беларусі Іосіф Шагал 15 лютага на сваёй першай прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Для яўрэяў гэта наогул асаблівая зона, — падкрэсліў ён. — 

Тут нашы карані, нашы дзяды, прадзеды, нашы продкі. Яны жылі на гэтай зямлі, яны тут памерлі. Гэта наш генакод. Нашы людзі, нават тыя, якія ніколі тут не жылі, трапляючы сюды, адчуваюць гэта».

Шагал падкрэсліў, што ў Ізраілі няма неабходнасці «прапагандаваць стаўленне да Беларусі». «Гэта краіна, дзе жылі нашы продкі — мудрацы, героі вайны. Усё кіраўніцтва Ізраіля — гэта выхадцы з Беларусі», — адзначыў ён.

Паводле слоў дыпламата, яму б вельмі хацелася ўвекавечыць у Беларусі «памяць вялікіх яўрэяў». У прыватнасці, адзначыў Шагал, яму б хацелася, каб была ўстаноўлена мемарыяльная дошка на доме ў Пінску, дзе жыла Голда Меір.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?