Лукашэнка катэгарычна забараніў павышаць цэны на паслугі ЖКГ. Аб гэтым паведаміў сёння кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей у час наведвання ААТ «Баранавічыхлебапрадукт» і сустрэчы з работнікамі прадпрыемства.

«На нарадзе ў кіраўніка дзяржавы было ўзнята пытанне аб тым, каб павысіць цэны на аплату паслуг ЖКГ. Аднак Лукашэнка гэта катэгарычна забараніў»,
— сказаў Уладзімір Макей. «Штогод гэта робіцца на $5, але не больш. Гэта трэба засвоіць», — дадаў кіраўнік Адміністрацыі.

Уладзімір Макей адзначыў, што цяпер насельніцтвам кампенсуецца толькі 17% кошту паслуг. Некаторыя спецыялісты выказваюць меркаванне, што неабходна паступова пераходзіць на стапрацэнтную кампенсацыю насельніцтвам затрат жыллёва-камунальных службаў, аднак, паводле слоў кіраўніка Адміністрацыі, дзяржава на гэта пайсці не можа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?