У Беларусі рыхтуецца пакет мер па рэгуляванні сітуацыі ў цэнаўтварэнні. Аб гэтым паведаміў сёння кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей у час наведвання ААТ «Баранавічыхлебапрадукт» і сустрэчы з работнікамі прадпрыемства.

«Вельмі многія вытворцы спекулююць на тым, што высокая інфляцыя, і закладваюць вялікі працэнт рызыкі ў цану на ўсялякі выпадак. Таму цяпер па даручэнні Лукашэнкі мы рыхтуем цэлы пакет адпаведных мер па рэгуляванню сітуацыі ў сферы цэнаўтварэння. Лічу, гэта прынясе свой плён», — адзначыў Уладзімір Макей.

Ён расказаў, што праект адпаведнага указа па антыманапольным рэгуляванні знаходзіцца ў Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, ён разглядаецца і ў бліжэйшы час будзе паведамлены Лукашэнку. «Лічу, як першы крок ён будзе вельмі эфектыўны, а далей будзем кантраляваць сітуацыю», — сказаў Уладзімір Макей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?