Прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі афіцыйна абвясціў аб намеры балатавацца на другі тэрмін.

Ён зрабіў гэта ў жывым эфіры ў сераду, падчас вячэрніх навінаў канала TF1.

Галоўным канкурэнтам Сарказі з’яўляецца кандыдат ад Сацыялістычнай партыі Франсуа Алянд.

Алянд на дадзены момант абыходзіць Сарказі на 5–8%, такія дадзеныя сталі вядомыя ў выніку сацыялагічных апытанняў праведзеных у Францыі.

Выбары прэзідэнта Францыі пройдуць у красавіку 2012-га.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?