У свой час Руслан Сініцын (на фота — злева) займаўся «тэлефоннымі тэрарыстамі».
Пасля публікацыі артыкула «Міліцыянта, што не ўзяў адбіткі пальцаў у Канавалава, асудзілі на тры гады» ў Рэдакцыю патэлефанавала маці Руслана Сініцына. Людміла Мікалаеўна сказала, што не мела інфармацыі пра сына.
Суд над міліцыянтам праводзілі ў закрытым рэжыме, спаслаўшыся на дзяржаўныя сакрэты, якія нібыта ўтрымліваюцца ў матэрыялах справы. Сваякоў на працэс не дапускалі.
Прысуд Руслану Сініцыну быў вынесены 12 студзеня, а 27-га ён уступіў у законную сілу. Родныя асуджанага нічога не ведалі, хоць прайшоў ужо больш як месяц пасля суда.
Сініцын асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення.Сініцын таксама пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з праходжаннем службы ў органах унутраных спраў, тэрмінам на 5 гадоў і права займацца
Нагадаем, крымінальная справа ў адносінах да Сініцына была заведзена па арт. 428 КК («Службовая халатнасць»). Міліцыянт не ўзяў у 2009 адбіткі пальцаў у прызыўніка Дзмітрыя Канавалава, якога летась прызналі вінаватым у здзяйсненні выбухаў у Мінску і Віцебску.
Эксперт не толькі не правёў дактыласкапію, але і выдаў маладому чалавеку даведку аб тым, што той прайшоў такую працэдуру раней.І такім чынам прызыўнік не быў правераны на датычнасць да выбуху ў Мінску 4 ліпеня 2008.
Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, менавіта адбіткі пальцаў Дзмітрыя Канавалава былі выяўлены на выбуховым прыстасаванні, якое не спрацавала ў2008-м .
Згодна з арт. 428 КК Руслану Сініцыну пагражала пакаранне ў выглядзе абмежавання альбо пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады.
Руслан Сініцын — выпускнік Мінскага вышэйшага авіяцыйнага каледжа. Да прыходу ў міліцыю працаваў у грамадзянскай авіяцыі. Працаваў экспертам фанаскапічнай лабараторыі
Папраўчыя
У іх адбываюць пакаранне асуджаныя за злачынствы, здзейсненыя па неасцярожнасці, і асуджаныя менавіта да