Пра гэта заявіў намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Сяргей Дубкоў 16 лютага падчас форуму «Рынак капіталу Рэспублікі Беларусь» у Мінску.

«Не варта чакаць хуткага зніжэння працэнтных ставак», — сказаў ён, зазначыўшы, што зараз стаўка рэфінансавання стала зніжацца плаўна.

«Калі раней рост стаўкі рэфінансавання адбываўся на 5 працэнтных пунктаў, то зараз яна знізілася на 2 працэнтныя пункты», — канстатаваў Дубкоў.

Паводле яго слоў, працэнтная палітыка Нацбанка ў 2012 годзе будзе «ўзважанай, скіраванай найперш на падтрыманне манетарнай стабільнасці і забеспячэнне збалансаванага развіцця эканомікі».

Дубкоў таксама зазначыў, што палітыка Нацбанка будзе скіраваная на дасягненне станоўчага ўзроўню рэальных працэнтных ставак у эканоміцы. «Пры гэтым варта ўлічваць захоўваемыя высокія інфляцыйныя і дэвальвацыйныя чаканні, а таксама наяўнасць пэўных рызыкаў у знешнім сектары. Таму не трэба чакаць хуткага зніжэння намінальных працэнтных ставак у эканоміцы для павелічэння аб’ёмаў крэдытавання рэальнага сектара», — сказаў прадстаўнік Нацбанка.

У 2011 годзе, нагадаем, на фоне росту інфляцыі стаўка рэфінансавання ў Беларусі павышалася 12 разоў, з 10,5% на пачатак года да 45% у снежні. Разам з тым, у сувязі са зніжэннем інфляцыі Нацбанк Беларусі 15 лютага знізіў стаўку рэфінансаваня да 43%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?