Раніцай 16 лютага ў знак салідарнасці з Сяргеем Каваленкам маладафронтаўцы вывесілі ў будынку чыгуначнага вакзалу ў Мінску бел-чырвона-белы сцяг.

Сяргей Каваленка галадае з 19 снежня, калі ён быў затрыманы. Актывіста вінавацяць у парушэнні рэжыму адбывання «хатняй хіміі» — умоўнага пакарання, прысуджанага яму за бел-чырвона-белы сцяг, вывешаны 7 студзеня 2010 года на гарадской навагодняй ёлцы ў цэнтры Віцебска. Сябру КХП БНФ пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Суд над Каваленкам пачнецца 21 лютага (10:30) у судзе Першамайскага раёна Віцебска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0