Пракуратура Масквы пачала праверку крыніц фінансавання трансляцый на незалежным канале «Дождь» мітынгаў расійскай апазіцыі.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік пракуратуры Масквы Валянціна Цітова, «зараз праводзіцца адпаведная праверка, ініцыяваная дэпутатам Дзярждумы Робертам Шлегелем».

Раней генеральны дырэктар канала Наталля Сіндзеева выклала ў сваім мікраблогу ў Twitter копію запыту, згодна з якім да 21 лютага тэлеканал павінен прадаставіць у пракуратуру пісьмовую інфармацыю пра крыніцы фінансавання відэатрансляцыі масавых акцый 10 снежня на Балотнай плошчы і 24 снежня на праспекце імя Сахарава.

Сіндзеева піша, што праз Twitter запрасіла Шлегеля прыйсці на тэлеканал і задаць усе пытанні, аднак, па яе словах, дэпутат адмовіўся, спаслаўшыся на занятасць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?