Акурат у Дзень закаханых, 14 лютага, музыка Зміцер Сасноўскі стаў бацькам дзвюх дзяўчынак.

Малых назвалі ў гонар прабабуляў — Паліна і Ксенія.

«Дзяўчынкі здаровыя, для двайнятаў беспрэцэдэнтна вялікія і добра важаць», —
падзяліўся радасцю з «Нашай Нівай» наваспечаны бацька. Сам ён дачок яшчэ не бачыў, пакуль у радзільню не пускаюць. «Я толькі завожу, што патрэбна. Убачу, напэўна, толькі ў панядзелак», — кажа лідар «Старога Ольсы».

«НН» віншуе Насту і Змітра Сасноўскіх з папаўненнем і зычыць сям’і здароўя і дабрабыту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?