Хакеісты мінскага «Дынама» Джэф Плат, Кевін Лаланд і Шарль Лінгле сталі грамадзянамі Беларусі і больш не з’яўляюцца легіянерамі. Як паведаміў начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксей Бягун, Лукашэнка задаволіў хадайніцтва канадскіх гульцоў, а таксама Міністэрства спорту і турызму і выдаў указ аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь трох мінскіх дынамаўцаў.

Як вядома, стандартная працэдура прыёму ў грамадзянства Беларусі займае 7 гадоў. Аднак для пэўных катэгорый грамадзян заканадаўства прадугледжвае выключэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?