Яраслаў Грышчэня. Фота svaboda.org.

Яраслаў Грышчэня. Фота svaboda.org.

15 лютага ў Мінску на падставе пошуку наркотыкаў міліцыя ў цывільным зладзіла аблаву супраць актывістаў руху «Еўрапейская Беларусь».

Яраслава Грышчэню, Дзмітрыя Калача і Ганну Салаўёву а 20-й вечара міліцыянты ў цывільным затрымалі на вуліцы ў раёне плошчы Перамогі.
Яраслаў кажа, што дакументаў не прад’яўлялі. Хлопцаў павалілі на зямлю, збівалі нагамі, дзяўчыну паставілі да сценкі. Яраславу моцна дасталося па галаве, засталіся сінякі і шышкі.
«Спачатку далі ў галаву, а потым сказалі, што міліцыя. Першы дакумент пра тое, што гэта сапраўды міліцыя, я ўжо ўбачыў у Ленінскім РУУСе Мінска а палове на дзясятую.

Падчас ператрусу мне таксама ніхто ніякіх дакументаў не паказаў, не было ні дакументаў, ні панятых, нічога».

Яраслаў распавёў, што міліцыянты ў цывільным скарысталі ягоныя ключы і без санкцыі пракурора ўварваліся ў кватэру, якую выкарыстоўвае рух «Еўрапейская Беларусь». Там было яшчэ шэсць актывістаў арганізацыі, якіх адразу

паставілі да сценкі, білі па нагах, у тым ліку дзяўчат,

— паведаміў адзін з іх, Аляксандар Салдаценка.

Людзі ў чорным уварваліся ў кватэру нібыта для пошуку наркотыкаў, але забралі друкаваную прадукцыю, пагражалі арыштам у СІЗА КДБ. Пазней шасцёх чалавек завезлі ў Савецкі РУУС Мінска, трох — у Ленінскі. Там іх апыталі і адпусцілі без складання пратаколаў.

Яраслаў Грышчэня збіраецца зняць пабоі і напісаць скаргі на незаконныя дзеянні міліцыі: «Пайду на «Вясну» і буду пісаць, пісаць і пісаць. Такога бяспраўя я яшчэ ў жыцці не бачыў.

А калі ты ім кажаш: «Вы не прадставіліся», ён адказвае, што паказаў табе дакумент, калі ты тварам да зямлі ляжаў… Прабачце, гэта ўжо нейкі «гоп-стоп».

Прэс-сакратар мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі заявіў, што нічога не ведае пра выпадак з актывістамі «Еўрапейскай Беларусі»: «На маёй практыцы

я не сутыкаўся з тым, каб затрыманых збівалі. Часцяком гэта аказваецца проста выдумкай.

Як правіла, гэта не пацвярджаецца ніколі. Я магу сказаць толькі адно: калі яны лічаць, што супрацоўнікі міліцыі перавышалі свае паўнамоцтвы, калі сапраўды падзеі, якія яны апісваюць, мелі месца, тады яны маюць права на скаргу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?