Дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі звярнуўся да міністра замежным спраў Польшчы Радаслава Сікорскага і пасла Польшчы ў Беларусі Лешака Шарэпкі з просьбай умяшацца ў справу актывіста «Маладога фронту» Івана Шылы.

Еўрадэпутат Мігальскі нагадвае, што Іван Шыла быў затрыманы 14 лютага каля офіса ПЭН-цэнтра, калі ён ішоў туды для ўдзела ў цырымоніі ўзнагароджання прэміяй «Люблю Беларусь».

Івана Шылу накіравалі ў турму што на вуліцы Акрэсціна адбываць 22 сутак арышту.
20 сутак ён павінен адседзець за пікетаванне каля калоніі ў Горках, дзе адбываў пакаранне лідар арганізацыі Зміцер Дашкевіч. Яшчэ двое сутак Івану далі за ўдзел у маўклівай акцыі пратэсту ў Салігорску.

Марэк Мігальскі нагадвае, што Іван з’яўляецца студэнтам універсітэта Сілезіі па праграме Кастуся Каліноўскага.

Ён заклікаў Радаслава Сікорскага і Лешэка Шарэпку як мага хутчэй умяшацца ў справу і патрабаваць вяртання Шылы на вучобу ў Польшчу.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?