Рашэнне аб будаўніцтве ўжо прынята і вызначаныя межы тэрыторыі. Пры гэтым старшыня запэўніў, што генеральны план будаўніцтва будзе вынесены на грамадскае абмеркаванне, а знасіць дамы ў дачных масівах і вёсках не будуць.

Тым не менш заява кіраўніка вобласці не ўрэгулявала канфліктную сітуацыю, у якую ўцягнута больш за 3 000 сем’яў. Людзі на сходзе, які адбыўся ў Смалявіцкім выканкаме 11 лютага, абураліся, што ўлады не абмеркавалі з народам будаўніцтва прамзоны, тэрыторыяй каля 80 кв.км, на месцы адпачынку гараджан двухмільённага горада і біясфернага заказніка нацыянальнага значэння. Усе выказаліся супраць будаўніцтва і прасілі давесці меркаванні людзей да кіраўніцтва краіны.

Згодна з заявай Барыса Батуры, заводзкія карпусы будуць суседнічаць з дачнымі ўчасткамі. Застаецца незразумелым, як гэта можна ажыцявіць на практыцы, а таксама навошта праводзіць грамадскае абмеркаванне генеральнага плана, калі рашэнне аб будаўніцтве ўжо прынята.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?