Першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка выйшла ў чацвёрты круг адзіночнага разраду на буйным тэнісным турніры ў Досе (Катар) з прызавым фондам 2 млн. 168 тыс. долараў.

У трэцім раўндзе беларуска ў двух сэтах перамагла румынку Сімону Халеп (63-ы нумар сусветнага рэйтынгу) — 6:3, 6:1. Агульны час матча — 1 гадзіна 20 хвілін.

Такім чынам, яна працягнула сваю пераможную серыю сёлета — Вікторыя выйграла 14 з 14 паядынкаў, а таксама першынствавала на Australian Open і турніры ў Сіднеі.

У чацвёртым крузе турніру ў Досе Азаранка сустрэнецца з бельгійкай Янінай Вікмаер (27).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?