Форвард Вячаслаў Глеб, малодшы брат Аляксандра Глеба, пасля таго, як прайшоў з «Гомелем» канцоўку турэцкага збору, заключыў з клубам кантракт.
Нядаўна «Гомель» адпусціў у мінскае «Дынама» ўкраінскага форварда Максіма Лісавога. В.Глеб, хутчэй за ўсё, стане яму заменай.
Да «Гомеля» беларускі футбаліст спрабаваў сябе ў казахстанскім клубе «Актобе», але вярнуўся адтуль ні з чым.