Цалкам скандальную фотасесію можна пабачыць на блогу аўтара здымкаў.

«Я схіляюся перад смеласцю мадэлі, якая была са мной у той момант. Я ўдзячны сябрам, якія былі са мной у вагоне і страхавалі мяне. Я ўдзячны блізкім і сябрам за падтрымку і адабрэнне. Я кажу «дзякуй» Волі Ліс за дапамогу ў падрыхтоўцы мадэлі. Я паважаю людзей, якія зразумелі мяне і выказвалі сваё меркаванне. З астатнімі мне не па дарозе», — піша фатограф у сваім блогу. Нагадаем, што ў ноч на 17 студзеня, а 1.10 ночы, на станцыі метро «Усход» затрымалі дзяўчыну 1990 г.н., якая фатаграфавалася ў вагоне ў аголеным выглядзе. Яна студэнтка аднаго з гуманітарных факультэтаў БДУ. суд Першамайскага раёна Мінска аштрафаваў правапарушальніцу на 70 тысяч рублёў (дзве базавыя велічыні).

Навіна пра пікантную фотасесію ў падземцы абляцела беларускія СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0