У сеціве з’явіўся новы кліп N.R.M. на песню «Прамень». Песня ўвойдзе ў новы альбом гурту.
Аўтар ідэі кліпа — польскі мастак і скульптар Павел Альтхамер, а зняў кліп польскі кліпмэйкер Яцэк Ташакоўскі. Песня ж пра тое, як не хапае сонца ў зімовыя месяцы. Ахвотныя могуць бачыць у гэтым як палітычныя падтэксты, так і намёкі на кадравыя пературбацыі ў гурце.
Каментары