16‑гадовая Насця Палажанка, сябра незарэгiстраванай арганiзацыi «Малады фронт», апынулася перад пагрозай выключэння з фiзiка‑матэматычнага класа адной з мiнскiх гiмназiй.

Актывiстка была затрымана супрацоўнiкамi КДБ 4 лютага падчас пасяджэння Цэнтральнай рады «Маладога фронту» на прыватнай кватэры ў Мiнску — разам з яшчэ 28 iншымi лiдэрамi рэгiянальных i мiнскiх раённых арганiзацый. Пасля шматгадзiнных допытаў, падчас якiх на кватэрах некаторых маладафронтаўцаў адбывалiся ператрусы, усе затрыманыя былi вызвалены, акрамя лiдэраў «Маладога фронту» Дзмiтрыя Федарука i Алега Корбана. Праз трое сутак i iх адпусцiлi пад падпiску аб нявыездзе, хаця супраць маладых хлопцаў узбуджаны крымiнальныя справы па артыкуле 193‑1 — дзейнасць ад iмя незарэгiстраванай арганiзацыi.

8 лютага кiраўнiцтва сярэдняй школы №73 правяло так званы «савет прафiлактыкi», на якiм было прынята рашэнне падаць дакументы на дзяўчыну ў iнспекцыю па справах непаўнагадовых. «Але паставiць мяне на ўлiк не маюць права — на мяне няма нiводнага пратакола аб правапарушэннях», — сказала дзяўчына «Народнай волi».

У самой школе ад каментарыяў адмаўляюцца. Але «па сакрэце» настаўнiкi сказалi, што Насцi пагражае перавод з фiзiка‑матэматычнага класа ў звычайны. Пры ўсiм тым Насця Палажанка мае ў сваiм актыве выдатныя ацэнкi, яна шматразовы ўдзельнiк алiмпiяд i дысцыплiнаваная вучанiца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?