Канфлікт на дарозе ў Гродне скончыўся траўмай для кіроўцы і падазрэннем у злачынстве для пешахода.
«Першапачаткова пешаход выказаў сваю злосць, піхнуўшы нагой бампер аўтамабіля, — распавёў старшы следчы па асабліва важных справах Ленінскага аддзела следчага камітэта Дзмітрый Захарчук. — Кіроўца выйшаў разабрацца, у чым справа. Дыялогу не адбылося. Мужчына падвергся крытыцы за агрэсіўную манеру кіравання. У выніку бойкі пацярпелы апынуўся ў лякарні са зламаным носам. Паводле заключэння эксперта, яму прычынены цяжкія цялесныя пашкоджанні.
«Канфлікты на дарогах не рэдкасць, і вырашаць іх трэба цывілізаваным спосабам, не даючы волю эмоцыям», — падкрэслілі ў міліцыі.