Пра гэта паведаміла нявеста палітвязня Наста Палажанка. Па яе словах, сустрэча праходзіла ў нервовай атмасферы: Дашкевіча перапынялі супрацоўнікі калоніі і пагражалі ўвогуле спыніць сустрэчу.

Аднак палітвязень паспеў паведаміць, што супрацоўнікі калоніі спрабавалі сілай завесці яго ў камеру да зняволенага з нізкім сацыяльным статусам, так званага «апушчанага». Паводле негалосных правілаў, якія існуюць сярод зэкаў, гэта аўтаматычна перавяло б самога Дашкевіча ў такі статус. Зміцер адмаўляўся ад гэтага, за што яго змясцілі ў ШІЗА.

Як мяркуе Дашкевіч, супраць яго ладзілі гэтую правакацыю, каб потым пачаць на яго крымінальную справу за супраціў супрацоўнікам калоніі і дадаць яшчэ тэрміну зняволення.

Нагадаем, палітвязню засталося адбываць пакаранне роўна 10 месяцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?