«Калі вы выканаеце ўмовы, а яны для вас выканальныя, мы пачнём рэалізацыю», — сказаў ён, звяртаючыся да кіраўніцтва Кітайскай нацыянальнай карпарацыі па замежным супрацоўніцтве, з чыім удзелам рэалізуюцца тры інвестыцыйныя праекты ў энергетычнай сферы. «Давайце будзем планаваць чарговае такое будаўніцтва», — дадаў Лукашэнка. «

Чым вы Еўропе будзеце цяпер даваць грошы, не ведаючы, ці вернуцца яны, давайце ўкладваць у рэальныя праекты», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Мы пачынаем будаваць новы энергаблок на ўмовах, пра якія сказаў Уладзімір Сямашка», — падагульніў ён. «Гэта мая ўдзячнасць кітайскаму лідару», — дадаў ён.

Як паведаміў першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка, цяпер з удзелам кітайскіх кампаній рэалізуюцца тры інвестпраекты з агульным аб’ёмам кітайскіх крэдытных рэсурсаў $823,1 млн. Акрамя таго, завершана комплекснае будаўніцтва парагазавага энергаблока на Мінскай ЦЭЦ-5 сумесна з кітайскімі партнёрамі. «Кітайскі бок прапанаваў, а мы гатовы будаваць чацвёрты энергаблок у Мінску, у раёне Краснага Бору, дзе вялікія цеплавыя нагрузкі», — сказаў першы віцэ-прэм’ер, растлумачыўшы, што гэта будзе камбінаваны блок: па выпрацоўцы і электрычнай, і цеплавой энергіі.

Уладзімір Сямашка адзначыў, што ўжо да канца 2012 года рэальна выйсці на падпісанне кантракта. «Калі нашы прапановы будуць прыняты, то рэальна гаварыць аб пачатку будаўніцтва энергаблока ў наступным годзе», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?